Надой ад каровы тут складае 17,5 кілаграма, што на 2,1 кілаграма больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Уражваючая прыбаўка дазволіла павялічыць продаж малака дзяржаве на 17%, а значыць — і фінансавыя паступленні ў касу гаспадаркі. Малако адпраўляецца на прыёмны пункт класам “экстра”.

Значны вытворчы поспех, па меркаванні кіраўніка прадпрыемства Станіслава Кандратовіча, у многім абумоўліваецца добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў аператарамі машыннага даення Вольгай Гарошкай, Наталляй Рачыцкай і Ганнай Ермаковіч.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц