Ладзяцца справы па вытворчасці малака ў жывёлаводаў АСП “Вузлянка”

91

ЗНАЧНЫ прагрэс у справе вытворчасці малака ў параўнанне з мінулым годам забяспечваюць жывёлаводы адасобленага сельскагаспадарчага падраздзялення “Вузлянка”. За 25 дзён кастрычніка прыбаўка ў продажы малака дзяржаве перавысіла 45 тон. Дадаткова атрыманая выручка склала некалькі дзясяткаў тысяч рублёў.

Значнаму вытворчаму поспеху паспрыяла істотнае павышэнне прадукцыйнасці дойнага статка. Так, за чацвер надой малака ад каровы склаў 14,49 кілаграма, што на 2,68 кілаграма больш у параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года. Усю прадукцыю рэалізавалі сортам “экстра”, таварнасць малака па гаспадарцы больш за 90%.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц