СЁЛЕТНЯЯ зіма спрыяе атрыманню ў гаспадарках добрых надояў малака, сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе жывёлы. Гэтымі днямі па раёне ёсць прыбаўка і па надоях малака ад каровы, і па здачы яго дзяржаве. Адно, што засмучае — продаж значнай колькасці прадукцыі вышэйшым і першым сартамі. На гэтым, у параўнанне з “экстрай”, гаспадаркі губляюць больш за 5570 рублёў. Штодзённа! Грошы для вёскі зусім не лішнія.

Прыклад тут трэба браць з тых, хто ўсё сваё малако прадае “экстрай” — таварыствы “Нарачанская Ніва 2004”, “Мядзельскае аграпрамэнерга”, Нацпарк “Нарачанскі”, СГФ “Дзягілі”…