ВЫЗНАЧАНЫ пераможца ў раённым спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення кароў гаспадарак азёрнага краю па выніках ІІІ квартала. За ліпень-верасень гэтага года ім стала Крысціна Баравая з фермы “Брылі” Нацпарку “Нарачанскі”. Надой ад каровы па групе Крысціны Чаславаўны склаў за тры месяцы 2108 кілаграмаў малака, што значна вышэй за даведзенае заданне і на 251 кілаграм перавышае адпаведны паказчык мінулага года.

Згодна з умовамі спаборніцтва Крысціне Баравой уручаць Падзячнае пісьмо старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолія Вайнілкі і грашовую прэмію ў памеры шасці базавых велічынь. На другім месцы з паказчыкам 1679 кілаграмаў малака ад каровы — аператар машыннага даення з фермы “Новікі” ААТ “Сваткі” Таццяна Мянчынская.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц