Хто лідзіруе ў спаборніцтве сярод жывёлаводаў таварыства “Занарачанскі”

368

ПА выніках работы за дзесяць месяцаў у спаборніцтве сярод калектываў жывёлаводаў таварыства “Занарачанскі” лідзіруе малочнатаварная ферма “Жалезнікі”, якую ўзначальвае вопытная загадчыца Наталля Сурвіла. Згодна з інфармацыяй галоўнага эканаміста гаспадаркі Таццяны Шабан надой ад каровы там склаў 4437 кілаграмаў. А сярод аператараў першынство ў добрасумленнай Святланы Роўды, якая шчыруе ў жывёлагадоўлі ўжо звыш двух дзясяцігоддзяў.

Па групе Святланы Міхайлаўны надой ад каровы значна вышэйшы, чым у сярэднім па ферме — 4700 кілаграмаў, што на 341 кілаграм больш у параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года. На другім месцы ў асяродку аператараў машыннага даення ў Жалезніках Алёна Міхнёва.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц