Дзе ў раёне найбольш прыбавілі малака

390

ЗА першыя дзве дэкады кастрычніка больш як па два вядры малака ў надоях ад каровы прыбавілі ў таварыствах “Занарачанскі”, “Свір-агра”, “Мядзельскае аграпрамэнерга” і “Зані”. У першым з іх і самы вялікі ў раёне статак кароў — 1890.

А вось з таварнасцю малака ў гэтых гаспадарках справы ладзяцца не вельмі, прыклад па гэтым важным паказчыку — больш за 93%— дэманструюць таварыствы “Нарачанская Ніва 2004”, “Сваткі” і СГФ “Дзягілі”.