Чатыры гаспадаркі справіліся з заданнямі на ўздыме зябліва

584

У раёне ўжо ёсць гаспадаркі, якія справіліся з заданнямі на ўздыме зябліва. Сярод іх таварыствы “Пруднікі-Агра”, “Нарачанская Ніва 2004”, Нацыянальны парк “Нарачанскі” і СГФ “Дзягілі”.

У той жа час вялікую заклапочанасць выклікае стан спраў у таварыствах “Слабадская зара”, “Свір-агра”. Так, у апошнім з іх даведзенае заданне, якое складае 900 гектараў, выканана толькі на трэць.