На значнай плошчы яны ўбраны, у гаспадарцы ўжо назапашана на чарговую зімоўку грамадскага статка звыш 1200 тон сенажу. Па меркаванні галоўнага інжынера таварыства Станіслава Будзько, у гэтым вялікая заслуга многіх механізатараў. На касьбе траў вызначаецца Аляксандр Хацяновіч, на па­двойванні валкоў на трактары МТЗ з граблямі — Алег Бурак, на іх падборы на комплексе КВК-800 — Аляксандр Грузд.

Бесперабойную дастаўку сянажнай масы да месца захоўвання забяспечваюць на трактарах з прычэпамі Дзмітрый Міронаў, Мікалай Берняковіч і Дзмітрый Лук’­янец і на МАЗах вадзіцелі Віктар Сёмка і Алег Курцэвіч. На трамбоўцы сянажнай масы ў траншэі не падводзіць трактарыст Уладзімір Бярняк, за якім замацаваны “амкадор”.

Фота ілюстрацыйнае, pramen-news.by