РАЁННЫ этап рэспубліканскага турніру “Шахматны свет” сабраў 20 вучняў 1-2 класаў. У асабістым заліку найлепшыя вынікі паказалі Віялета Варановіч і Вера Гараніна з Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа, Кірыл Лукша са Старлыгскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Івана Аніські, Міхаіл Кузьміч з Занарацкай сярэдняй школы.

А сярод каманд пераможцай пры­знана каманда Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц