Юныя футбалісты згуляюць у Мядзеле

340

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 10 лістапада пройдзе наступны кубкавы футбольны турнір пад назвай «Узыходзячая зорка».

Удзел у ім прымуць гульцы 2010 года нараджэння ад вядомага футбольнага клуба БАТЭ, а таксама юныя футбалiсты з ФК «Мядзел» i Пастаў. Пачатак — у 10 гадзін.