Ветэранам спартыўна-фізкультурнага руху прысвячаецца

185
Ветэранам спартыўна-фізкультурнага руху прысвячаецца
22 снежня бягучага года споўнілася 80 год з дня заснавання прафсаюзнага спорту. З гэтай нагоды ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры нашага горада адбыўся турнір па міні-футболе.
На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны спартыўна-фізкультурнага руху Мядзельшчыны. Сярод іх Дзмітрый Гунько, Фёдар Карпей, Анатолій Голуб, Канстанцін Галубовіч, Леанід Храпун, Антон Крыштафовіч, Міхаіл  Захарэвіч. Усе яны атрымалі памятныя адрасы ад раённага  аб’яднання прафсаюзаў. Старшыні раённых прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, дзяржаўных і іншых арганізацый, аграпрамысловага комплексу Ірына Глінская, Таццяна Хацяновіч, Мікалай Юркевіч уручылі ветэранам на памяць каштоўныя падарункі.
Затым прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзел у іх прынялі прафсаюзныя каманды з азёрнага краю. Ва ўпартай, настойлівай барацьбе за кубак турніру перамогу атрымала зборная каманда сілавых структур раёна. Усім камандам-удзельніцам былі ўручаны ад раённага аб’яднання прафсаюзаў футбольныя мячы, памятныя медалі.
С. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.
На здымку: ветэраны спартыўна-фізкультурнага руху Мядзельшчыны.
Фота Георгія Прысмакова.