Валейбалісткі раёна занялі чацвёртае месца ў вобласці

471

У Барысаве прайшлі абласныя Алімпійскія дні моладзі па валейболе сярод дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння.

Адразу адбыліся гульні ў групах. У сваёй групе прадстаўніцы Мядзельшчыны ўпэўнена занялі першае месца.

У фінале аказаліся зямлячкі і тры каманды з вялікіх гарадоў — Маладзечна, Барысава, Салігорска. І хоць нашы дзяўчаты ўсе гульні прайгралі, але без барацьбы не здаваліся: лік ва ўсіх матчах 1:2 па партыях. У выніку зборная нашага раёна заняла чацвёртае месца.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

Фота забяспечана Мядзельскім ФАЦам.