У Занарацкай сярэдняй школе 25 лютага правялі спартыўна-патрыятычную гульню «Гатовы да абароны Радзімы» сярод вучняў 5-х і 6-х класаў. Прысвячалася яна Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі выяўлялі лепшых у камандных спаборніцтвах па выкананні інтэлектуальных і абаронна-спартыўных дысцыплін.

— Каманды паказвалі практычна аднолькавыя вынікі і толькі апошні, 9-ы этап, вызначыў пераможцу. Ім стала каманда 6-га класа, якая апярэдзіла каманду пяцікласнікаў на адзін бал, — расказаў старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Міхаіл Чаркасаў.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота) У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота) У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота) У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота) У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота)

У Занарачы правялі спартыўна-патрыятычную гульню (фота)