У суботу вызначыцца пераможца міжрэгіянальнага турніру па міні-футболе

422

Падыходзіць да заканчэння міжрэгіянальны турнір па міні-футболе, у якім удзельнічала пяць каманд. У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 23 лістапада прадстаўнікі НДЦ «Зубраня» атрымалі дзве перамогі: над камандай Мядзела 5:0 і пастаўчанамі 4:2. «Old School» з Маладзечна саступіла пастаўскім футбалістам 1:6 і мядзельскім 2:6.

Завершыцца турнір у суботу, 30 лістапада. Пачнуцца гульні ў 15 гадзін. У паўфінале НДЦ «Зубраня» згуляе з «Old School», мядзяльчане пазмагаюцца з камандай Пастаў. Потым — матч за трэцяе месца і фінал, паведамляюць з ФАЦа.