У санаторыі “Нарачанка” праходзіць рэспубліканская спартакіяда камунальнікаў. Сярод удзельнікаў ёсць і прадстаўніца Мядзельскай ЖКГ

561

ГЭТЫМІ днямі на базе санаторыя “Нарачанка” праходзіць зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Удзел у спаборніцтвах прымаюць больш за паўдзесятка каманд, звыш 200 чалавек.

Прыемна, што ў камандзе Мінскай вобласці ёсць прадстаўнік РВУП “Мядзельская ЖКГ”. Гэта старшыня прафсаюзнай арганізацыі Марыя Мялешка.