У Мядзеле адбыўся рэспубліканскі прабег «Нарачанскае кальцо»

209

resize-of-s6302541За трыццаць градусаў стаяла гарачыня ў мінулую суботу. Тым не менш, яна не спалохала самых верных прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якія сабраліся ў Мядзеле, каб прыняць удзел у 3-ім рэспубліканскім лёгкаатлетычным прабегу «Нарачанскае кальцо». Дзеці і ветэраны стартавалі на тысячу метраў, астатнія бегуны выйшлі на дзесяцікіламетровую дыстанцыю.

Адкрыў спаборніцтвы старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка.Алег Алегавіч адзначыў, што такая цудоўная традыцыя павінна ўмацоўвацца і надалей, пажадаў спартсменам (сярод іх былі і прадстаўнікі Мядзельшчыны, у тым ліку аўтар гэтых радкоў) поспеху на трасе «Нарачан­скага кальца». У сваю чаргу, старшыня рэспубліканскага клуба аматараў бегу «Вікторыя» С. П. Коваль (адзін з арганізатараў прабегу) зазначыў, што менавіта вось такімі мерапрыемствамі і ўмацоўваецца фізкультурна-аздараўленчы рух, прапагандуецца сучасны лад жыцця.

resize-of-s6302535Траса, як і летась, праходзіла ўздоўж маляўнічага берага возера Мястра. У арга­­-
ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ні прабегу непа­срэдны ўдзел прынялі прадстаўнікі аддзела фізічнай культуры, спорту і ту­рызму райвыканкама, а так­сама меды­кі, ра­ботнікі мі­лі­цыі і дзярж­аўта­ін­спекцыі, гандлю і ка­му­наль­най службы. Апошнія, дарэчы, вель­мі па­стараліся, каб бегуны як мага менш пакутавалі ад спякоты: не толькі падавалі шклянкі з напоем, але і палівалі, па жаданні, вадой з пластмасавай бік­лагі. За што асобны дзякуй!

Дыпломы і памятныя медалі атрымалі не толькі пераможцы і прызёры, але і ўсе ўдзельнікі спаборніцт­-
ва. Прыемна, што ў ліку тых, хто вызначыўся, аказаліся і юныя бегуны нашага райцэнтра. Абсалютны ж вынік паказаў Аляксандр Кругленя з Мінска, які пераадолеў дыстанцыю 10 кіламетраў за 33 мінуты.

Упершыню ў сваім жыцці стартаваў у гэты дзень мядзяльчанін Міхаіл Бузянкоў, які зараз жыве і працуе ў Мінску. Вядома ж, хваляваўся напярэдадні. А пасля фінішу не хаваў задавальнення ад таго, што вытрымаў такое няпростае вы­прабаванне! Дарэчы, Міхаіл і своеасаблівы «рэкорд» устанавіў — аказаўся самым цяжкім удзель­нікам прабегу. І тым не менш, «дзесятка» яму пакарылася. Ці не прыклад гэта для іншых?!

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота аўтара.