У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 9-10 красавіка запланавана правесці фінал абласных спаборніцтваў па валейболе сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства.

У юнакоў і дзяўчат прымуць удзел па пяць лепшых каманд вобласці.

Сярод юнакоў выступяць і прадстаўнікі нашага раёна.