У Мядзеле спаборнічалі аматары шашак

462

Адкрыты турнір па шашках на прызы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшоў 23 лютага. Прынялі ў ім удзел 12 аматараў шашак: як дарослыя, як і юныя.

Перамог Леанід Жыхар, другім быў Леанід Козел. Трэцяе месца заняў Пётр Сурвіла. Прызёры атрымалі граматы і грашовыя прызы.