Спорт

152

Спорт

У скарбонцы мядзельскіх весляроў — бронза, срэбра і золата.
У Гомелі з 13 па 16 чэрвеня адбылася спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь. Дастойна выступілі на ёй навучэнцы Мядзельскай СДЮШАР. Антон Смолка і Максім Лаўрынайць перамаглі на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 200 метраў. Яны ж занялі другое месца на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 метраў. Максім Лаўрынайць і Ілья Дземяшкевіч на байдарцы-двойцы пераадолелі 1000 метраў трэцімі.
Прызёраў узнагародзілі граматамі і медалямі. А за першае месца — яшчэ і грашовай прэміяй.
В. Аляксандраў.