Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям’я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота)

939

На некалькіх участках для галасавання ўчора праводзіліся спартыўна-аздараўленчыя святы «Тата, мама, я — здаровая сям’я». Такі адбыўся і на Вераснёўскім №43 у будынку гімназіі-інтэрната Мядзела.

Удзельнічалі ў ім сем’і Канопскіх, Бяляевых, Шалапаў і Клімовічаў. У кожнай камандзе было па шэсць чалавек. Яны павінны былі паказаць спартыўнае майстэрства ў шасці конкурсах, а яшчэ адзін быў тэарэтычны. У выніку перамагла дружба. А прызамі сталі абанементы на разавае наведванне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

— Вельмі задаволена, як прайшло спартыўнае свята, — кажа настаўніца Вольга Нагорнава, якая была вядучай. — Спадабалася, з якім настроем усе ўдзельнічалі. Так шчыра перажывалі адзін за аднаго: прытым, не толькі за ўдзельнікаў сваёй каманды, але і іншай.

Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота) Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота)Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота) Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота)

Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота)Спартыўна-аздараўленчае свята «Тата, мама, я — здаровая сям'я» адбылося ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела (фота)