У нядзелю каманда раёна прыняла ўдзел у фінальных спаборніцтвах абласнога спартыўна-масавага мерапрыемства Дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу Рэспублікі Беларусь. Адбыліся яны ў Маладзечне. Удзельнікамі турніру сталі каманды з усіх раёнаў вобласці, а таксама з Жодзіна.

Удзельнік нашай каманды Віталь Філіповіч у сваёй узроставай групе заняў першае месца ў чаўночным бегу, быў трэцім у бегу на 3000 і на 30 метраў, у нахіле наперад. Выканаў ізноў усе нарматывы.

Мядзяльчанін Віктар Гіль заняў два другія месцы.

На здымку: ідзе ўзнагароджанне. Віталь Філіповіч — справа.

Фота Марыны Сліж, mlyn.by