Поспех на «Мінскай лыжні»

243

У мінулую суботу ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» АДБЫЛОСЯ СВЯТА «МІНСКАЯ ЛЫЖНЯ-2010» з удзелам Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі. У эстафетнай лыжнай гонцы 4 па 2,5 км сярод мацнейшых каманд раёнаў горада Мінска і сталічнай вобласці мядзельская дружына заняла другое месца. Спартыўны гонар раёна абаранялі Яўген Юрко, Андрэй Ходзін, Аляксей Янэль і Ірына Нафрановіч.