Мядзяльчанін выканаў нарматыў майстра спорту па народным жыме

559

У Мінску адбыўся 5 адкрыты Кубак WRPF BELARUS па паўэрліфтынгу без экіпіроўкі. Прымалі ў ім удзел два мядзяльчаніны: Арцём Махніст і Нікіта Яцына.

На спаборніцтвах Нікіта выканаў нарматыў майстра спорту па народным жыме. Штангу ў 70 кілаграмаў ён выжаў 37 разоў. Удзельнічаў Нікіта ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц