У Валожынскім раёне з 25 па 27 кастрычніка адбылася спартакіяда сярод работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму вобласці. Усяго сабралася 31 каманда, сярод якіх — і нашага раёна. У яе складзе было 8 чалавек.
Па выніках усіх відаў землякі занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Каманду ўзнагародзілі граматай галоўнага ўпраўлення па спорце і турызме аблвыканкама і сертыфікатам на суму 5 тысяч рублёў на набыццё спартыўнага інвентару.
Падрабязней пра гэта чытайце у адным з бліжэйшых нумараў «Нарачанскай зары»
Фота галоўнага упраўлення па спорце і турызме аблвыканкама з сайта mlyn.by