Мацнейшы перамагае не толькі ў спорце

526

МЫ так прызвычаіліся да поспехаў юных весляроў і лыжнікаў са спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна, што перамогі на спаборніцтвах абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўняў успрымаем без асаблівых эмоцый. Не аднойчы былі поспехі і на міжнародных спаборніцтвах. Найбольш яркім дасягненнем апошняга часу стаў бронзавы медаль нашай вясляркі Алёны Лапцік на чэмпіянаце Еўропы ў Румыніі.

Як расказалі ва ўстанове, за апошнія гады ўдзельнікамі чэмпіянатаў Еўропы былі весляры Аляксей Махніст і Аляксей Талочка, у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы па валейболе ў складзе нацыянальнай зборнай гуляў Пётр Мінянкоў. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету па лыжных гонках Аляксандр Малько. Няблага для нашага параўнальна невялікага раёна, праўда? Хоць ва ўстанове лічаць, што можна працаваць і яшчэ лепш. Так бы мовіць, ёсць куды расці.

Мацнейшы перамагае не толькі ў спорце

Мацнейшы перамагае не толькі ў спорце

З першага верасня мінулага года да традыцыйных для Мядзела аддзяленняў лыжных гонак ды веславання на байдарках і каноэ дадалося аддзяленне лёгкай атлетыкі. “Бо, па-першае, — тлумачыць дырэктар установы Андрэй МАЛЬКО, — у раёне ёсць стадыёны з сучасным пакрыццём (мядзельскі гарадскі і Нарацкай СШ №2), па-другое, якраз закончыў універсітэт наш выхаванец Раман Адамовіч і мы зрабілі на яго запыт. Па-трэцяе, лёгкая атлетыка дае магчымасць праявіць сябе вялікай колькасці дзяцей: нехта — спрынтар, нехта — кідальнік молата або дыска… Амаль кожнае здаровае дзіця ў гэтым відзе спорту можа знайсці сваю нішу. Да таго ж, па лёгкай атлетыцы праводзіцца шмат спаборніцтваў. Гэты від спорту не патрабуе вялікіх выдаткаў і даступны ў любую пару года. У 2019/2020 навучальным годзе аддзяленне працавала на базе Нарацкай №2, Будслаўскай і Занарацкай сярэдніх школ, Сырмежскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-базавая школа. І ўжо ёсць дасягненні…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 18.07