Міжрэгіянальны турніры па валейболе ў Мядзеле сабраў 9 каманд

413

У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 22 лютага прайшоў міжрэгіянальны турніры па валейболе. Удзельнічалі ў ім змешаныя каманды.

Сабралася 9 каманд: па адной — з Мядзела, к. п. Нарач, Свіры, Глыбокага, Докшыц, Маладзечна і тры — з Мінска.

Адразу былі гульні ў дзвюх групах. З іх ў паўфіналы выходзілі па дзве каманды, якія і вызначылі лепшых.

У выніку перамагла каманда «Імперыя» з Мінска. Другое месца таксама ў гасцей са сталіцы — каманды «Авангард». Трэцяе месца — за маладзечанскімі валейбалістамі.

Міжрэгіянальны турніры па валейболе ў Мядзеле сабраў 9 каманд Міжрэгіянальны турніры па валейболе ў Мядзеле сабраў 9 каманд Міжрэгіянальны турніры па валейболе ў Мядзеле сабраў 9 каманд

Крыніца фота  — Мядзельскі ФАЦ

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»