Крывіцкія школьніцы занялі другое месца ў вобласці

570

У Маладзечне 9 лютага прайшлі занальныя абласныя спаборніцтвы па лыжным спорце ў рамках спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца у групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства.

Удзельнічалі каманды чатырох раёнаў. У складзе нашай каманды было 14 чалавек з дзвюх устаноў адукацыі: Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі і Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Сярод дзяўчат каманда раёна заняла першае месца, хлопцы былі трэція. У асабістым заліку найлепшы вынік паказала Кацярына Дзевялтоўская: яна стала пераможцай. Яраслаў Пальцаў быў трэцім (абодва яны з Крывіцкага ВПК).

Нша каманда дзяўчат трапіла ў фінал абласных спаборніцтваў. Прайшлі яны ў Капылі 12-13 лютага. Прадстаўлялі раён навучэнкі ўстановы адукацыі з Крывічоў: Кацярына Дзевялтоўская, Марыя Малько, Яна Паўлоўская, Ксенія Андрон, Лізавета Вейккалайнен і Вікторыя Паршута.

У першы дзень спаборніцтваў дзяўчаты занялі чацвёртае месца. А назаўтра ў эстафеце, якая складалася з трох этапаў, нашы удзельніцы фінішавалі другімі.

Крывіцкія школьніцы занялі другое месца ў вобласці

Крывіцкія школьніцы занялі другое месца ў вобласці

Такім чынам, у агульным заліку па выніках двух дзён спаборніцтваў каманда з  Мядзельшчыны заняла другое месца.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Фота забяспечана Дзмітрыем Дурэйкам.