Крывічанка выступіла сярод трохсот талентаў краіны

672

Рэспубліканскае лёгкаатлетычнае СПАРТЫЎНА-МАСАВАЕ мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы» сёлета праводзілася ў пяты раз. У лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры сабраліся 300 навучэнцаў другіх-чацвёртых класаў са 109 населеных пунктаў Беларусі.

У гэтым спісе быў і гарадскі пасёлак Крывічы. У каманду Міншчыны ўвайшла чацвёртакласніца Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Лізавета Бяганава. Яна стала адзінай прадстаўніцай Мядзельшчыны на спартыўным свяце.

Крывічанка выступіла сярод трохсот талентаў краіны

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары»

На здымку: настаўнік фізічнай культуры і здароўя Крывіцкага ВПК Дзмітрый Дурэйка і Лізавета Бяганава.