Каманды з Мядзельшчыны вызначаць чэмпіёна раёна ў міні-футболе

388

Стартуе чарговы чэмпіянат раёна па міні-футболе. Адразу каманды згуляюць па кругавой сістэме, потым чатыры лепшыя вызначаць чэмпіёна ў раўндзе плей-оф.

Гульні першага тура пройдуць у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў суботу, 8 лютага. Пачатак матчаў намечаны на 13 гадзін.