Хто лепш гуляе ў шашкі

434

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 16 кастрычніка прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках. Удзельнічалі ў іх пажылыя і людзі з інваліднасцю.

Прынялі ўдзел у спаборніцтвах 20 чалавек. У выніку перамог Уладзімір Муравейка, другое месца — у Дзмітрыя Гунько, трэцяе — у Генадзя Берняковіча. Сярод жанчын добрыя вынікі паказала Людміла Купрэвіч.

Лепшыя атрымалі Дыпломы і падарункі. Дапамаглі ў гэтым ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызму райвыканкама, раённы савет ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"