Дыплом і бронзавы медаль рэспубліканскай спартакіяды заваявала прадстаўніца Мядзельскай ЖКГ

715

З ДЫПЛОМАМ трэцяй ступені і бронзавым медалём вярнулася дадому з  рэспубліканскай спартакіяды старшыня прафсаюзнага камітэта Мядзельскай ЖКГ Марыя Мялешка.

На працягу трох дзён, з 7 па 9 лютага, на базе санаторыя “Нарачанка” праходзіла XIV Зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд (з усіх абласцей і горада Мінска).

У склад каманды вобласці ўвайшла старшыня прафсаюзнага камітэта камунальнікаў Мядзельшчыны Марыя Мялешка. Яна занялі трэцяе месца ў спаборніцтве па дартсе.

Падрабязна пісалі пра гэта ў нумары «Нарачанскай зары» за сераду