Чэмпіён раёна па міні-футболе вызначыцца 17 кастрычніка

339

Завяршыўся першы этап чэмпіянату раёна па міні-футболе. Па яго выніках вызначыліся 4 лепшыя каманды, якія працягнуць барацьбу за чэмпіёнства.

На першым месцы завяршыла папярэдні этап каманда «Спадарожнік». Яна ў паўфінале згуляе з РАУС, а «Зубраня» — з камандай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Гульні пройдуць ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў суботу, 17 кастрычніка. Пачатак запланаваны на 14 гадзін. У гэты ж дзень адбудуцца матч за трэцяе месца і фінал.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"