Амаль семдзесят галоў забілі ў туры чэмпіянату раёна па міні-футболе – спіс бамбардзіраў

612

Чацвёрты тур чэмпіянату раёна па міні-футболе прайшоў у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 7 сакавіка і выдаўся надзвычай багаты на галы – іх забілі 69!

Каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама абыграла прадстаўнікоў Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна 14:2. Футбалісты НДЦ «Зубраня» разграмілі «Юніён Нарач-2»: паспелі забіць ажно 22 галы і не прапусцілі ніводнага. Мядзельскі РАУС перайграў «Юніён Нарач-1» з лікам 10:5. Для «Спадарожніка» лёгкай прагулкай выдалася гульня са «Сваткамі» — 15:1.

У турнірнай табліцы наперадзе ідуць каманды ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і «Спадарожнік», якія набралі па 12 ачкоў.

Спіс найлепшых бамбардзіраў выглядае так:

Амаль семдзесят галоў забілі ў туры чэмпіянату раёна па міні-футболе – спіс бамбардзіраў

Крыніца фота і спіса: Мядзельскі ФАЦ