Юныя мядзяльчане з’ездзілі на экскурсію ў Брэст — дзеляцца ўражаннямі

332

Нядаўна я са сваім класам ездзіла на экскурсію ў Брэст. Гэта вельмі цудоўны горад. Ён славіцца ажыўленымі вуліцамі і незвычайным стылем дамоў. Таксама мы наведалі Брэсцкую крэпасць — найважнейшы помнік Вялікай Айчыннай вайны, сімвал гераічнага супраціўлення і мужнасці яе абаронцаў.

Пабывалі мы там не проста так: кожны чалавек павінен наведаць гэта месца. Лічу, што ўсім трэба ганарыцца Вялікай Перамогай, памятаць пра подзвігі салдат і берагчы мірнае неба над галавой, якое дасталося ад дзядоў і прадзедаў.

Валерыя Звяруга, вучаніца 8 «А» класа Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра
Дубоўкі.

Юныя мядзяльчане з'ездзілі на экскурсію ў Брэст - дзеляцца ўражаннямі