Вызначыліся ўсе фіналісты раённага фестывалю КВЗ

804

Сёння, 25 студзеня, сталі вядомыя ўсе фіналісты чацвёртага раённага фестывалю КВЗ. Нагадаем, тыдзень раней вызначыліся два фіналісты: «Вяршкі гумару» з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і «Пакаленне Z» з Нарацкай СШ №2.

У Нарацкай СШ №2  25 студзеня прайшоў другі паўфінал. Па выніках яго ў фінал выйшлі дзве лепшыя каманды: «З прапіскай з сЯла» (Сваткаўскі ВПК д/с-СШ імя Максіма Танка) і «Цырк аўтсаўдараў» з Нарацкай СШ №2.

Таксама журы дабрала дадаткова па камандзе з кожнага паўфіналу: гэта яшчэ адна каманда са Сватак — «Сватачкі» — і «Усе свае» з гімназіі-інтэрната Мядзела.

На здымку: каманды-удзельніцы другога паўфіналу.