Упершыню прымаюць віншаванні з прафесійным святам ад вучняў Марыя Лётка і Раман Баркоўскі

480

Дзяўчына працуе ў Нарацкай СШ №2: выкладае рускую мову і літаратуру, з’яўляецца класным кіраўніком 5 “Б” і выхавальнікам групы падоўжанага дня. Малады чалавек — таксама класны кіраўнік у пяцікласнікаў. Толькі ў Крывіцкай школе, дзе вучыць дзяцей хіміі і біялогіі. Пазнаёміліся падчас велапрабегу “Дарогамі памяці” ў Нясвіжскім раёне, а на гэтым тыдні разам удзельнічалі ў сустрэчы маладых педагогаў Мядзельшчыны і Вілейшчыны на мяжы раёнаў. Ім ёсць пра што пагутарыць. У тым ліку і таму, што “абмяняліся школамі”: Раман Дзмітрыевіч у свой час закончыў Нарацкую №2, а Марыя Іванаўна — Крывіцкую.

Абое сталі педагогамі невыпадкова. Марыя Іванаўна з дзяцінства ведала, што бу­дзе настаўніцай, як мама (цяперашні дырэктар Кры­віцкай сярэдняй школы Інэса Лётка). А Раман Дзмітрыевіч вызначыўся з прафесіяй у 8 класе.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.