У СТАРАГАБСКІМ вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа пабывала выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Алена Козырава.

Яна ўручыла падзякі ўдзельніцам конкурсу творчых работ “Слова, першае ў жыцці” Юліі Кавалёвай і Лізавеце Карэц, пагутарыла з падлеткамі, якія пажадалі папоўніць шэрагі самай шматлікай маладзёжнай арганізацыі. Дарэчы, членамі БРСМ сталі ўсе тры дзевяцікласнікі — а гэта Дзяніс Малько і вышэйназваныя Юлія і Лізавета.