У школьным музеі вучні даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага земляка Адама Гурыновіча

86

ДНЯМІ, як паведаміла педагог Слабадской сярэдняй школы імя Адама Гурыновіча Алена Бурак, у школьным музеі пабывалі вучні сёмага і дзявятага класаў разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вольгай Грынкевіч.

У ходзе экскурсіі дзеці знаёміліся з экспанатамі, але найбольш размова вялася пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага земляка з фальварка Кавалькі Адама Гурыновіча. Ён мала пажыў на свеце, толькі 25 год, аднак пакінуў пасля сябе значную літаратурную спадчыну на беларускай, польскай і рускай мовах.

Фота з сайта Слабадской СШ.