У гімназіі-інтэрнаце Мядзела прайшло пасвячэнне пяцікласнікаў у гімназісты

690

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела 11 снежня прайшло традыцыйнае мерапрыемства — пасвячэнне пяцікласнікаў у гімназісты. На сустрэчу з дзецьмі прыйшлі Бураціна і Мальвіна, якія зладзілі выпрабаванні на кемлівасць, згуртаванасць і гатоўнасць вучыцца.

У сваю чаргу пяцікласнікі прадэманстравалі сваю «візітоўку»: флэшмоб, песні і вершы ўласнага сачынення пра свой клас. Завяршылася мерапрыемства выкананнем гімна гімназіі, паведамляюць з установы.

У гімназіі-інтэрнаце Мядзела прайшло пасвячэнне пяцікласнікаў у гімназісты У гімназіі-інтэрнаце Мядзела прайшло пасвячэнне пяцікласнікаў у гімназісты

Фота гімназіі-інтэрната Мядзела