«Школа Актыўнага Грамадзяніна» і гадзіна асветы ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела

380

24 верасня ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ — Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі — мая адказнасць».

Класны кіраўнік 10 класа Алена Самуленкава пазнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: «Актыўны — значыць адказны», «Вучымся разумець адзін аднаго». Была выкарыстана тэхналогія «100 пытанняў даросламу: падзеі, факты, каментарыі». Пытанні адрасоўваліся госцю — начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юрыю Моўчану.

25 верасня для вучняў 7 класа прайшла гадзіна асветы «Ці лёгка быць добрым?». Правёў яе протаіерэй Ігар Шалуха.

Прафарыентацыйная класная гадзіна адбылася ў 8 і 9 класах. Мерапрыемствы прайшлі паспяхова і прынеслі станоўчыя вынікі, дапамаглі многім навучэнцам знайсці адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Кацярына ІГНАТОВІЧ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 3.10