Рэспубліканскія прызёры

176

Рэспубліканскія прызёрыУ НАШАЙ газеце паведамлялі, што ў Мінску нядаўна прайшоў XXIV рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. На ім 110 дзяцей з розных куткоў Беларусі прадставілі 87 даследчых прац. Ацэньвала іх журы, у склад якога ўваходзілі навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, кандыдаты і дактары навук, спецыялісты ў галіне экалогіі, мікрабіялогіі, біяхіміі, генетыкі, заалогіі, батанікі, гідрабіялогіі.

У конкурсе вызначыліся вучні гімназіі-інтэрната Мядзела Алена Грыгалёнак і Дзяніс Марач. Яны ўдзельнічалі ў секцыі «Вада і водныя экасістэмы». Дадому вярнуліся з дыпломам трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У працы гімназісты вывучалі раку Дробня. Расказалі, што вымяралі розныя паказальнікі, знаёміліся з тымі, хто насяляе раку. Працавалі доўга: з лета 2011 года. Але ж ёсць вынік і стымул працаваць надалей.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: Алена Грыгалёнак і Дзяніс Марач.

Фота аўтара.