ПЯЦІКЛАСНІКАМІ гімназіі-інтэрната сталі 23 вучні: 11 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. 8 з іх гадуюцца ў шматдзетных сем’ях. Большасць самых юных гімназістаў — мядзяльчане, але ёсць таксама з Малой Сырмежы, Брусоў, Вузлы, Княгініна, Раманаўшчыны і к. п. Нарач.

Усе дзеткі маюць высокі сярэдні бал за папярэдні навучальны год. Пра гэта расказала іх класны кіраўнік — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вікторыя Сяклюцкая.