«Прафесіяналам быць абавязаны!»

207

resize-of-p4220123«ШКОЛЬНЫЕ годы чудесные…». Некалькі год таму гэта песня была сапраўдным гім­нам колішніх вучняў — цяперашніх маладых педагогаў устаноў адукацыі раёна. У адзін з дзён сабраліся асобныя з іх у гімназіі №1 г. Мя­дзел для ўдзелу ў конкурсе «Будучы прафесіянал».

Напачатку з пры­вітальным словам да настаўнікаў звяр­нулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. В. Рагоўская.

— Вельмі прыемна бачыць вас на мерапрыемст­ве, — сказала Іры­на Валянцінаўна. — Кожны ўжо мае за плячыма, хоць і не­вялікі, вопыт педагагічнай дзей­нас­ці. Упэўнена, з часам вы станеце сапраўднымі прафесіяналамі сваёй нялёгкай справы.

Затым вядучая Ганна Саўчык па­знаёміла гасцей з канкурсантамі, прад­ставіла членаў жу­ры, падліковую камісію і абвясціла ўмовы першага эта­па конкурсу «Свет маіх прафесійных і асобасных захапленняў». Трэба сказаць, што і ў гэтым, і ў наступных удзельнікі адчувалі сябе ўпэўнена, стараліся праявіць творчасць, знаходлівасць. Напрыклад, настаўніца біялогіі Свірскай САШ Валянці­на Сяргееўна Шчамель пра сябе паведала ў вершаванай форме. А настаўнік ін­фарматыкі Старагабскага ВПК д/с-САШ Сяргей Сяргеевіч Пуня прадэманстраваў цікавыя слайды. Добра выступалі і астатнія ўдзельнікі. Яны разважалі: як лепш паступіць у той альбо іншай сітуацыі, паказвалі, як трэба працаваць у адной камандзе, дэманстравалі акцёрскія і рэжысёрскія таленты.

За тым, што адбывалася на сцэне, сачы­лі члены журы. І па-заканчэнні мера­пры­емства падвялі вынікі. Кожнага з чатырох удзель­нікаў заахвоцілі ў адпаведнай намінацыі і прысудзілі заслужанае месца. У прыватнас­ці, Сяргей Сяргеевіч Пуня вызначыўся ў намінацыі «Магу ўсё», Валянціну Сяргееўну Шчамель адзначылі ў намінацыі «Архітэктар дзіцячай душы», а настаўніцу Сырмежскага ВПК д/с-САШ На­дзею Сяргееўну Прышчэп ушанавалі «За натхненне і педагагічны артыстызм». Перамога ж чакала настаўніка Занарацкай САШ Юрыя Леанідавіча Станько, які, дарэчы, наконт  конкурса выказаўся так:

— Для мяне, як, напэўна, і для астатніх удзельнікаў, гэта мерапрыемства было карысным. Мы стараліся праявіць тыя якас­ці педагога, без якіх не абысціся ў нашай справе.

У дадатак на­чаль­нік аддзела па справах моладзі райвыканкама Т. У. Хацяновіч за крэатыўнасць і знаходлівасць уручыла Юрыю прыгожую карціну.

Варта сказаць, што падчас конкурсу гледачы не сумавалі. Да іх увагі была прадстаўлена цікавая музычная праграма. Выступалі вакальныя групы «Сузор’е», «Несумны ўзрост», Валерыя Фанарук, Арцём Коласаў, Аляксандр Нікіценка.

Арганізатарамі і спонсарамі выступілі раённы камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённы аддзел адукацыі, аддзел па справах моладзі райвыканкама.

Таццяна НЕСЦЯРЭНКА.

На здымку: удзельнікі конкурсу.

Фота аўтара.