Педагогі цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна правялі вебінар у дыстанцыйнай форме «Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у практыцы педагога дадатковай адукацыі» для кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны.

Ён быў ініцыяваны абласным інстытутам развіцця адукацыі. Педагогі цэнтра прадэманстравалі калегам свой вопыт і інавацыйныя знаходкі, падыходы ў рэалізацыі працэсу навучання і выхавання дзяцей.

Фота цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна