Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота)

619

НАВАГОДНЯЯ выстава размясцілася ў фае Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа. Адных толькі штучных ялінак з самых разнастайных матэрыялаў там пад 80! Ёсць і цацачныя быкі: паводле Усходняга календара сімвал 2021 года — Белы Металічны Бык. Усе экспанаты — мясцовай вытворчасці. Зрабілі іх школьнікі і дашкаляты пры актыўным удзеле бацькоў — апошнім адміністрацыя ўстановы адукацыі асабліва ўдзячна. Стварае святочны настрой і Ялінка пажаданняў — дрэўца ўпрыгожана папяровымі шарыкамі, на якіх усе ахвотныя пішуць найлепшыя пажаданні.

Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота) Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота) Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота) Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота) Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота) Навагодняя выстава праходзіць у Мядзельскім ВПК (фота)