Навіны Сваткаўскага ВПК

259

108 ГАДОЎ з дня нараджэння паэта-земляка Максіма Танка адзначыла ДУА «Сваткаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка» 17 верасня.

У рамках свята ў школе прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны:
«Яго імя носіць наша школа» (гадзіна памяці, 7 клас);
«Пясняр нарачанскага краю» (гадзіна паэзіі, 5 клас);
«Максім Танк — наш зямляк» (круглы стол, 4 клас);
«Дарога да Максіма Танка» (як гэта было, 2 клас);
«Максім Танк — дзецям» (літаратурная гасцёўня, 3 клас).
У школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава твораў Максіма Танка «Гартаючы жыцця яго старонкі…».
Стала ўжо традыцыйным правядзенне Урока памяці ў вёсцы Новікі, дзе знаходзіцца магіла славутага Песняра. У гэтым годзе «Паэтычны вянок Максіма Танка» сабраў вучняў 6-10 класаў.

* * *
18 ВЕРАСНЯ 2020 года споўнілася 38 гадоў з дня заснавання краязнаўчага музея ў Сваткаўскай сярэдняй школе. Заснавальнікам быў ветэран вайны і працы, настаўнік школы Іван Аляксандравіч Берняковіч.