Мужныя гульні юных

294

resize-of-p4170059Шэсцьдзесят пяць год таму пранізлівым гукам стральбы на­шы дзяды і прадзеды наўрад ці радаваліся (за выключэннем залпаў у гонар Вялікай Перамогі). Не натх­нялі іх і кідкі гранат. Хі­ба толькі «Кацюшу» зладжаны атрад зацягваў гэтак жа шчыра і пранікнёна. А вось вучням школ раёна прыкласціся да вінтоўкі днямі было за радасць, ды і ў кі­данні вучэбных снарадаў бачыўся запал… І дзякуй Богу, што ў юнакоў і дзяўчат быў такі настрой, дзякуй ветэранам за мірнае неба і шчаслівае сучаснае. За тое, што раённыя маладзёжныя ваенна-спартыўныя патрыятычныя гуль­ні «Бастыёны мужнасці», «Арляня», «Зарніца» зараз з’яўляюцца свя­там, а не жудаснымі рэа­ліямі.

Вышэйназванае мерапрыемства адбылося на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №2 райцэнтра. resize-of-p4170005Удзел у ім прыняло 20 каманд. Ар­ганізатарамі гульняў выступілі аддзелы па справах мола­дзі, адукацыі, фі­зіч­най культуры, спор­ту і турызму райвыканкама, раённы ваенны камісарыят, аддзелы па надзвычайных сі­туа­цы­ях і ўнутраных спраў, раённыя арга­нізацыі БРПА, БРСМ, ДТСААФ.

Як мае быць, распачалі з урачыстага пастраення і прывітальных слоў галоўнага суддзі спаборніцтваў ваеннага камісара раёна падпалкоўніка А. Л. Радкевіча.

resize-of-rotation-of-p41700371— Дарагія дзеці! Вель­­мі прыемна, што з го­да ў год мы сустракаемся на ваенна-спартыўным свяце і працягваем традыцыю яго правядзення, — звярнуўся Алег Леані­давіч. — Сімва­лічна, што да­дзенае мера­прыемства прахо­дзіць напярэдадні майскіх святаў і сёлета папярэднічае 65-ай гадавіне Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Упэўнены, што ў ходзе спаборніцтваў вы
пакажаце высокую падрыхтоўку і парадуеце добрымі вынікамі. Ну, а перамога — рэч такая: дастаецца  мацнейшым!

Затым падпалкоўнік даў каманду камандзірам атрадаў да­лажыць пра гатоўнасць да правя­дзення ваенна-патрыятычнай гуль­ні. «Атрад, смірна! Раўненне на сярэдзіну!..» — упэўнена, амаль па-даросламу раздавалі каманды юнакі і дзяўчаты, а пасля здавалі рапарты ваеннаму камісару.

Гэтак жа брава адчувалі сябе юныя патрыёты і ў конкурсе агляду строю і песні. Каманды «Налева! Направа! Кругом!» выконвалі зладжана, а вядомую «Аты-баты шли солдаты…» спявалі без адзінай памаркі. Праўда, пакуль адны каманды здзіў­лялі музычнымі здольнасцямі і ваеннай вытрымкай, другія дэманстравалі веды ў «Старонках гісторыі Бацькаўшчыны», рашалі білеты па правілах дарожнага рухуresize-of-p4170034, стралялі ў ціры з пнеўматычнай вінтоўкі, змагаліся за званне лепшага спарт­смена, удзельнічалі ў конкурсе па фігурным ваджэнні веласіпеда. А вось, бадай, самым эмацыянальным этапам спаборніцтваў  стала камбінаваная эстафета (яна праходзіла на стадыёне).

І вось баталіі завершаны. Усе зноўку сабралі­ся ў зале. Прыгожыя, статныя і не па-ваеннаму расхваляваныя ўдзельнікі гульняў з нецярпеннем чакалі вы­нікаў. Адразу ад­­значу, што і ў аса­бістых, і ў агульнакамандных заліках узнагаро­джаны бы­лі многія: але абме­жа­­-
ванасць друкаванай старонкі не дае магчымас­ці пералічыць усіх пераможцаў. Таму без крыўды назаву па тры лепшыя каманды ў кожнай гульні і тых, хто resize-of-p4170085перамог у асобных намінацыях. Так, тройка лідэраў у гульні «Арляня» размеркавалася наступным чынам: Будслаўская САШ, Нарацкая САШ №1 і другая школа райцэнтра (яны адпаведна занялі першае, другое і трэцяе месцы). У «Зарніцы» лепшымі сталі вучні Крывіцкага ВПК д/с-САШ, другое і трэцяе месцы дасталіся адпаведна юным жыхарам Старлыг і Занарачы. У гульні «Бастыёны мужнасці» на верхнюю пры­ступку п’едэстала ўзнялася каманда САШ №2 горада, на другую і трэцюю — школа курортнага пасёлка і вучні са Старых Габаў адпаведна. Што датычыцца аса­бістых перамог, лепшымі спартсменамі пры­знаны вучань Будслаў­скай САШ Аляксандр Хацяновіч і Крысціна Шыбко з курортнага пасёлка, самымі трапнымі стралкамі сталі Максім Вяруцін з гім­назіі і Вікторыя Паўлоўская з Будслава. Лепшы камандзір атрада — Аляксей Папок (Нарацкая САШ №1). p41700931Лепшы веласіпедыст — Ілля Гушча (САШ №1 горад). З рашэннем білетаў па правілах дарожнага руху найлепш справіліся Іван Папкоў (Камароўская САШ) і Ігар Мычко (Старагабскі ВПК д-с САШ).

Не магу стрымаць захаплення ад фінальнай часткі мерапрыемства, да якой быў падрыхтаваны сюрпрыз: з паказальнымі выступленнямі на пляцоўку выйшлі ўдзельнікі

resize-of-rotation-of-p4170099

ваенна-спартыўнага клуба «Віцязь» (Будслаў), які працуе пад кіраўніцтвам В. С. Хацяновіча. Дарэчы, зусім нядаўна клубу споўнілася 10 год, з чым будслаўчан і павіншаваў А. Л. Радкевіч.

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.