Кнігалюбы азёрнага краю

287

Кнігалюбы азёрнага краюВадзім РОСЛІК,

вучань  8  класа Занарацкай СШ:

— ЛЮБОЎ да кнігі з самага дзяцінства прывівалі маці і бабуля. Бо мама — настаўніца пачатковых класаў.
А бабуля — Ірына Кажура — дапамагала мяне гадаваць, песціла і чытала казкі. Купляла кнігі, азбукі, карткі са складамі. Дзякуючы бабулі ў дзіцячым садку мог чытаць лепш за іншых — і мне гэта падабалася.

 Аддаю перавагу дэтэктывам, фантастыцы, прыгод­ніцкім творам. Не заўсёды тое, што хацеў бы прачытаць, ёсць у бібліятэцы. Шмат кніг прывозіць хросны бацька, ды і самі купляем. Бывае, знаходжу тэксты ў інтэрнэце.

 Часта цікавыя кнігі рэкамендуе сябар — Улад Вербіловіч.  З ім потым і абмяркоў­ваем прачытанае.

 Хацелася б, каб у наша  камп’­ютарнае стагоддзе школьнікі больш чыталі: гэта пашырае кругагляд і дапамагае лепш вучыцца.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ.