“Горад Ветлівасці” ў Слабадзе, або Як прайшло метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў

422

У Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб яднання класных кіраўнікоў. Яго тэма — “Выкарыстанне этычных гадзін зносін і дыялогаў як сродак павышэння духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў”.

З дакладам “Сучасныя праблемы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў” выступіла класны кіраўнік 11 класа Людміла Станіславаўна Кавальчук. Пра ўплыў духоўна-маральнага выхавання на фарміраванне сяброўскіх адносін у калектыве апавядала класны кіраўнік 2 класа Святлана Францаўна Сініца.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала карысная і актуальная адкрытая класная гадзіна “Спяшайцеся рабіць дабро”, якую падрыхтавала разам са сваімі трэцякласнікамі Святлана Аляксандраўна Малевіч. У ходзе мерапрыемства навучэнцам патрэбна было не проста выконваць пэўныя заданні, а пры дапамозе добрых спраў і ветлівых слоў ажывіць карціну. Калі вучні правільна выконвалі заданне, то на карціне з’яўлялася спачатку дрэва, потым — бусел, матылькі, стракозы, вырасталі кветкі.

“Горад Ветлівасці” ў Слабадзе, або Як прайшло метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

“Горад Ветлівасці” ў Слабадзе, або Як прайшло метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў“Горад Ветлівасці” ў Слабадзе, або Як прайшло метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

Класная гадзіна праходзіла ў вельмі добразычлівай атмасферы, дзе педагогі і дзеці, затаіўшы дыханне, слухалі “Казанні” і “Прытчы” з Бібліі, складалі памятку “Правілы дабрыні”. Падчас падарожжа ў “Горад Ветлівасці” быў выкарыстаны інтэрактыўны метад “ветліва-няветліва”, а ў “Казачнай даліне” дзеці сустрэліся з героямі вядомых казак, якія вучаць быць ветлівым і культурным чалавекам. У “Краіне верных сяброў” вучні размяркоўвалі асабістыя якасці чалавека на “памагатых дабра” і “памагатых зла”. Завяршылася цудоўнае падарожжа на “Добрай зямлі”, дзе для таго, каб на карціне ярка засвяціла сонейка, патрэбна было на яго праменьчыках напісаць добрыя словы.

На рэфлексійным этапе вучні прааналізавалі свой эмацыянальны стан, далі псіхалагічную ацэнку сваёй дзейнасці пры дапамозе інтэрактыўнага метада “смайлік”.

Вольга ГРЫНКЕВІЧ, кіраўнік метадычнага аб яднання класных кіраўнікоў Слабадской СШ імя Адама Гурыновіча.