Абласны этап рэспубліканскага конкурсу інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «Hi-Tech» прайшоў у гімназіі-інтэрнаце Мядзела. У конкурсе «Мабільная робататэхніка» ўдзельнічалі дзве каманды ўстановы.

Каманда ў складзе Мікіты Жукоўскага і Дзяніса Барыева заняла першае месца, а Андрэй Маліноўскі і Арцём Чаўлытка былі другімі.